Поиск по сайту
Авторизация
Зачем нужна регистрация?
Логин:
Пароль:
Регистрация
Забыли свой пароль?
-->
Для сотрудников ОИПИ
Типовые документы 

просим принять участие в опросезаполнить анкету

"Будучыня Акадэміі навук – у кансалтынгу"


"Будучыня Акадэміі навук – у кансалтынгу" 12.06.2017

Юрась Гецэвіч, загадчык Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат тэхнічных навук. Скончыў ФПМІ БДУ, а таксама вучыўся ва Універсітэце Мангейма, Германія.

Месяцаў сем я працаваў у Itransition. Зрабілася сумна, што 5 гадоў вучыўся, каб займацца просценькімі праектамі. Ды й войска падціскала. На 5 курсе паступіў у магістратуру, разлічваючы трошку займацца навукай, але зацікавіўся ІТ і моўнымі тэхналогіямі.

Сярод распрацовак нашай лабараторыі – сінтэзатар “Гаворачая галава”, ці сістэма анлайн-генерацыі маўлення для людзей, якія слаба бачаць. У будучыні, магчыма, мы захочам гаварыць з камп’ютарам, а не пісаць на клавіятуры, і такая сістэма паслужыць новым спосабам уводу і вываду інфармацыі.

Мы пачалі рабіць сістэму распазнавання маўлення. Калі хтосьці захоча далучыцца і дапамагчы з начыткай тэксту – можна даведацца падрабязней. Мы маем таксама агучаны слоўнік і праверку правапісу.

Не, я не падпрацоўваю [у камерцыйнай сферы], я выкладаю ў розных ВНУ тое, над чым мы працуем. Так, навуковая сфера выдатна пасуе для самарэалізацыі. Ты можаш стварыць тое, што хочаш, што патрэбна тваёй краіне і людзям вакол.

Партрэт супрацоўніка лабараторыі?

У нас працуе 20 чалавек, 3 з каторых у дэкрэце. Палова праграмістаў і палова – лінгвістаў, ёсць эканамісты і людзі, якія займаюцца дызайнам. Усе, канечне, перажываюць за заробкі, але калі ёсць праекты, то і з фінансаванне пытанні вырашаюцца. Таму мы зараз вельмі актыўна шукаем інвестарскую падтрымку для нашых інтэрнэт распрацовак і мабільных распрацовак.

Ёсць тыя, хто разбіраецца ў турызме, і мы разам робім праект па электронным турызме ў гарадах Беларусі.

Самы сталы супрацоўнік 1938 года нараджэння, самы малады – прыкладна 1994.

Па IT-шных мерках праца ў інстытуце вельмі нагадвае працу ў бясконцым стартапе: 75-80% фінансавання мы мусім знайсці самі. Але для нас больш важнае ўкараненне, чым камерцыялізацыя. Спецыфіка інстытута – навукоўца займаецца дэма-версіямі, прататыпамі. Гэта адрозніваецца ад інжынірынгу, дзе дэдлайны гараць. Мы самі сабе ставім дэдлайны.

Акадэмія навук мае кансалтынгавую будучыню. Яна і зараз робіць шмат экспертыз дысертацый, праектаў, кансультуе дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі. Гэта, канечне, слаба цэніцца матэрыяльна, але павага ёсць.

Дзеля перспектываў мы мусім працаваць над брэндамі, падыходамі і тэхналогіямі. На Захадзе навукоўцы не цураюцца выкарыстоўваць існуючыя платформы. У нас жа робяць свае, арыгінальныя, коштам сіл і часу. Тут трэба баланс: часам выкарыстоўваць створанае іншымі, дадаючы свае часткі, а часам распрацоўваць усё самастойна.




Источник: KV.BY

Возврат к списку