30 снежня 2022 года адбылося заключэнне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі (АІПІ НАН Беларусі) і Палескім дзяржаўным універсітэтам. Дакумент падпісан генеральным дырэктарам АІПІ НАН Беларусі Круглікавым Сяргеем Уладзіміравічам і рэктарам ПалесДУ Дунаем Валерыем Іванавічам.
Мэта мемарандума - развіццё супрацоўніцтва бакоў у інтарэсах удасканалення іх навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.
На рабочай сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб тым, што наступным крокам узаемадзеяння паміж Палескім дзяржаўным універсітэтам і Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі стане навукова-практычны семінар на базе ПалесДУ.