Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук абвясціла конкурс

Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук абвясціла конкурс


26.01.2021

На падставе Палажэння аб прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга, якая прысуджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Сібірскім аддзяленнем РАН, зацверджаным пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 23 ліпеня 2019 г. № 38 і пастановай Прэзідыума Сібірскага аддзялення РАН ад 27 чэрвеня 2019 г. № 229 , Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук абвясціла конкурс на атрыманне прэміі імя акадэміка В.А.Капцюга 2021 года.

Прэмія прысуджаецца за лепшую сумесную навуковую працу, серыю сумесных навуковых работ па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках ўзгодненых дамовай аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і СА РАН кірункаў. На суісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу трох гадоў, якія папярэднічалі году прысуджэння прэміі.

Работы, вылучаныя на атрыманне прэміі, неабходна прадставіць да 19 сакавіка 2021 г. у Прэзідыум Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук па адрасе: 630090, Расія, Новасібірск, праспект Акадэміка Лаўрэнцьева, д.17, і ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі па адрасе: 220072, Мінск, праспект Незалежнасці, 66, кіраванне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каб. 317, 406.

Тэлефон для даведак у г. Новасібірску: 8-10-7-383-330-15-49.
Тэлефон для даведак у г. Мінску: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.
Дадатак: Палажэнне аб прэміі на 4 л., DOC


Возврат к списку


       




© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс