Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) - галаўная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь па фундаментальных і прыкладных даследаваннях у галіне інфармацыйных тэхналогій: апрацоўцы выяў і распазнаванні выяў, аўтаматызацыі праектавання, матэматычнаму і камп'ютэрнаму мадэляванню, суперкамп'ютэрным тэхналогіям, біяінфарматыцы, медыцынскай інфарматыцы, лічбавай картаграфіі, інфармацыйным касмічным тэхналогіям.


АІПІ НАН Беларусі з'яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай, знаходзіцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая з'яўляецца яго заснавальнікам. Установа замацавана за Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. 

Інстытут з'яўляецца правайдэрам акадэмсеткі BASNET як базавай часткі навукова-інфармацыйнай сеткі Рэспублікі Беларусь, удзельнічае ў распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў, навуковым забеспячэнні працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўцы прагнозаў у адпаведных галінах навукі і тэхнікі, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Кірунак дзейнасці:

Колькасць супрацоўнікаў інстытута (на 31.12.2023) складае 307 чал., у тым ліку 12 дактароў навук і 50 кандыдатаў навук, навуковых супрацоўнікаў - 143.



НАВІНЫ  

15.09.2020 Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі АІПІ НАН Беларусі
konkurs.gif 100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


Новости 31 - 31 из 31
Начало | Пред. | 3 4 5 6 7 | След. | Конец





© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс